Persona non grata

(Перанакіравана з «Пэрсона нон-грата»)

Пэрсо́на нон ґра́та (па-лацінску: persona non grata — літаральна «непажаданая пэрсона») — дыпляматычны тэрмін.

Паводле артыкулу 9 Венскай канвэнцыі (1961), дзяржава-прымальнік можа «ў любы час і без неабходнасьці тлумачэньня прычыны» абвясьціць любога чальца дыпляматычнага корпусу «пэрсонай нон грата», нават яшчэ да таго, як гэты чалавек прыбыў у краіну. Звычайна асоба, абвешчаная «пэрсонай нон грата», павінна пакінуць краіну, у адваротным выпадку дзяржава «можа адмовіцца прызнаваць гэтую асобу чальцом дыпляматычнай місіі».

Хоць дыпляматычны імунітэт абараняе пэрсанал дыпляматычных місій ад грамадзянскага або крымінальнага перасьледу ў залежнасьці ад рангу, паводле артыкулаў 41 і 42 Венскай канвэнцыі, яны абавязаныя паважаць законы дзяржавы-прымальніка. Абвяшчэньне асобы «пэрсонай нон грата» часта выкарыстоўваецца ў выпадку падазрэньня яго ў шпіянажы («дзейнасьці, несумяшчальнай са статусам») або як сымбалічны выраз незадавальненьня.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць