Пэнсійная ўправа Квэбэку
Пэнсійная ўправа Квэбэку (па-француску: Régie des rentes du Québec) — урадавая арганізацыя, якая займаецца фінансавым забесьпячэньнем квэбэкцаў. Мае вызначаныя правы і абавязальніцтвы:
- прымяняць Закон аб Квэбэцкай пэнсійнай праграме;
- прымяняць Закон аб дадатковых пэнсійных праграмах;
- даваць падатковы крэдыт на дапамогі па даглядзе за дзіцём.
Управа дзейнічае як злучальнай арганізацыя ў рамках міжнародных пагадненьняў пра сацыяльнае забесьпячэньне.
Задачы
рэдагаваць- Папулярызацыя фінансавага плянаваньня пэнсіі
- Кантроль за дадатковымі пэнсійнымі праграмамі
- Выплаты работнікам рэгулярнай пэнсіі
- Кампэнсацыя шкоды работнікам і іх сем’ям у выпадку інваліднасьці або сьмерці
- Фінансавая дапамога сем’ям
Гісторыя
рэдагаваць- ліпень 1965: заснаваньне Пэнсійнай ўправы Квэбэку
- 1 студзеня 1966: пачатак работы Пэнсійнага ўправы Квэбэку
- 30 студзеня 1967: выдадзены першы чэк на пэнсійную выплату
- 1 красавіка 1971: управа пачала прымяняць закон аб дапамогах сем’ям зь дзецьмі
- 1971: заснаваная рада дырэктараў Управы
- 1973: заключаныя першыя міжнародныя пагадненьні пра сацыяльнае забесьпячэньне
- 1982: Управа адным зь першых стала аказваць паслугу прамога пэнсійнага ўклада
- 1984: адкрыцьцё Інфармацыйнага аддзелу ў сувязі зь вялікай колькасьцю тэлефонных званкоў (1,2 млн за год)
- 1997: Управа становіцца аўтаномным службовым падразьдзяленьнем і запускае свой першы сайт
- 2001: першая публікацыі Дэклярацыі аб паслугах грамадзянаў, Стратэгічнага пляну і прымяненьне Канвэнцыі аб эфэктыўнасьці і адказнасьці
- 2001: Управа атрымлівае Квэбэцкі гран-пры за якасьць абслугоўваньня ў катэгорыі Дзяржаўна-прававое ўтварэньне
- 2003: першыя анлайнавыя паслугі аказываюцца пры дапамзе NetRégie