Пэлеты

драўняныя гранулы са спрэсаваных адкідаў

Пэлеты — драўняныя гранулы са спрэсаваных пад высокім ціскам адкідаў дрэваапрацоўчай прамысловасьці, як то апілкі, дранка і стружка.

пэлеты
Падкляса адцьвёрдае паліва, біяпаліва, pellet Рэдагаваць
Матэрыяладкіды Рэдагаваць

Зьмяшчаюць 3-кратна менш вільгаці за дровы, таму вылучаюць 2-кратна больш цяпла. Пры спальваньні задзейнічаны кацёл патрабуе чысткі аднойчы на тыдзень[1].

Беларусь

рэдагаваць

На люты 2024 году ў Беларусі дзейнічала 64 пэлетныя вытворчасьці агульнай магутнасьцю каля 900 000 тонаў за год. Іх стваралі для поўнага замкнёнага кола перапрацоўкі незапатрабаванай драўніны ніжэйшай якасьці, каб пераўтварыць вытворчасьць у безадкідную. Праз параўнальна высокую шчыльнасьць адносна дроваў пэлеты дазвалялі шматкроць ашчаджаць месца на складзе і скарачаць выдаткі на перавозку, а таксама давалі ніжэйшую зольнасьць[2].