Путинка (гарэлка)
«Путинка» — гарэлка, якая вырабляецца расейскім заводам «Кристалл» з 2003 г.[1] Брэнд належыць кампаніі «Винэксим», 80% продажаў якой прыпадае на «Путинку». Па зьвестках РБК-daily, па стане на травень 2008 году штомесячны аб’ём продажаў — каля 250 тыс. дэкалітраў.[2]
Па словах стваральніка брэнду (аўтарам брэнду «Путинка» зьяўляецца вядомы маркетоляг Станіслаў Каўфман), выбіраючы назву для гарэлкі ён згуляў на папулярнасьці тагачаснага прэзыдэнта Расеі. Абмежаваньняў з рэгістрацыяй атрымалася пазьбегнуць, бо слова «путинка» не зьяўляецца дакладнай копіяй прозьвішча, акрамя таго, яно пазначае расейскі рыбалоўны тэрмін «пуціна».[3][4] Як заявілі ў кампаніі «Винэксим» у 2007 годзе, пры вывадзе брэнда на рынак разьлік рабіўся на папулярнасьць Пуціна сярод расейцаў, і выпуск прадукту плянуецца працягнуць нават пасьля яго сыходу з пасады прэзыдэнта: «Гэтая гарэлка атаясамляецца з чымсьці вельмі добрым. Пасьля 2008 году ейная папулярнасьць толькі ўзрасьце». Зь іншага боку, па словах прадстаўніка кампаніі, аб’ёмы продажаў у рэгіёнах г. зв. «Чырвонага пояса Расеі» з моцнай падтрымкай апазыцыйнай КПРФ адстаюць у параўнаньні зь іншымі рэгіёнамі.[5] У 2008 року кампанія, якая валодае правамі на брэнд «Путинка», падала ў Распатэнт заяўку на рэгістрацыю таварнага знаку «Путинка министерская».[6]
Гарэлка «Путинка» неаднаразова атрымлівала розныя ўзнагароды. У 2004 року экспэртны савет кампаніі «Супербренд» пад старшынствам Аляксандра Шохіна прысвоіў гарэлцы званьне «Супэрбрэнд-2004».[7] У 2006 року «Путинка» атрымала нацыянальную прэмію «Тавар году» ў катэгорыі «Гарэлка стандарт». У 2007 годзе дэпартамэнт кашруту пры галоўным равінаце Расеі выдаў сэртыфікат кашэрнасьці гарэлцы (гатунку «Путинка Перцовая» і «Путинка ограниченная партия»).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Медведевка» вместо «Путинки»?
- ^ Трутнев О. «Путинка» в паре с «Рублёвкой» // РБК daily, 14 мая 2008
- ^ Сайт компании BrandAid. Переживет ли Путинка президента?
- ^ Сайт компании Рекольт. Бренды на российском рынке премиальной водки(недаступная спасылка)
- ^ Andrew Osborn. Will Russia’s Putinka Outlast the President? // The Wall Street Journal, 29 мая 2007 (перевод И. Никольского, «Коммерсантъ» № 92 (3668), 30 мая 2007)
- ^ ИА Регион-2. Водка «Путинка» переименована — в «министерскую»
- ^ Водка «Путинка» названа супербрендом 2004 года // advesti.ru, 2004