Пунсовая кветачка
Пунсовая кветачка (па-расейску: Аленький Цветочек) — казка расейскага пісьменьніка Сяргея Аксакава (па-расейску: Сергей Аксаков), запісаная ім "са словаў ключніцы Пелагеі"[1], надрукаваная ў 1858 годзе дадаткам да аўтабіяграфіі Дзіцячыя гады Багрова-ўнука. Адна з багацёх варыяцыяў сюжэту "Прыгажуня й пачвара"[2].
Пунсовая кветачка | |
Аленький Цветочек | |
Жанр: | казка |
---|---|
Аўтар: | Сяргей Аксакаў |
Мова арыгіналу: | расейская |
Публікацыя: | 1858 |
Казка распавядае пра зачараванага хлопца, ператворанага ў пачвару, і дзяўчыну, якая моццу каханьня павяртае яму чалавечы выгляд.