Рыбны пугач (Bubo blakistoni або Ketupa blakistoni) — від, які знаходзіцца на мяжы зьнікненьня. Завецца таксама далёкаўсходні рыбны пугач. Насяляе лясы Маньчжурыі, Прыамур'я і Прымор'я, Японіі. Памеры рыбнага пугача буйныя: агульная даўжыня каля 70 см, даўжыня крыла 51-56 см, вага самкі перавышае 4 кг. Гняздуецца ў лясах, у дуплах дрэваў, паблізу рэк. Харчуецца ў асноўным рыбай.

Рыбны пугач

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Пугач рыбнысховішча мультымэдыйных матэрыялаў