Прэзыдэнт Ічкерыі
Прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя — кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Йчкерыя. Выбіраўся грамадзянамі ЧРІ на прамых выбарах на 5 гадоў. Меў права выбіраць службоўцаў на дзяржаўныя пасады выканаўчай улады, а таксама іх звальняць. Сярод ім прызначаемых службоўцаў былі сябры ўраду ЧРІ. Быў найвышэйшым ваяводам. Яго загады былі абавязковыя для ўсіх вайсковых ЧРІ. Прадстаўляў ЧРІ па-за межамі краіны, меў права весьці перамовы й падпісваць дагаворы, але яны ўступалі ў сілу толькі пасьля ўхвалы Соймам ЧРІ. Пры прэзыдэнце ЧРІ дзейнічалі Вышэйшая прэзыдэнцкая рада, Рада бясьпекі. У выпадку сьмерці або немагчымасьці выкананьня сваіх абавязкаў (гэта рашаў Сойм) яго паўнамоцтвы пераходзілі да ягонага намесьніка.
Сьпіс прэзыдэнтаў ЧРІ
рэдагаваць- Джахар Мусаевіч Дудаеў (27 кастрычніка 1991 — 21 красавіка 1996)
- Зэлімхан Абдулмусьлімавіч Яндарбіеў (в. а., 22 красавіка 1996 — 27 студзеня 1997)
- Аслан Аліевіч Масхадаў (27 студзеня 1997 — 8 сакавіка 2005)
- Абдул Халім Абдусаламавіч Садулаеў (8 сакавіка 2005 — 17 чэрвеня 2006)
- Доку Ўмараў (ад 17 чэрвеня 2006 — 30 кастрычніка 2007).
Цяперашні кіраўнік
рэдагаваць- Ахмед Халідавіч Закаеў — кіраўнік ураду ЧРІ з 22 лістапада 2007 году й па сёньняшні час.