Прышцінскі ўнівэрсытэт (Косаўска Мітравіца)

Прышцінскі ўнівэрсытэт (па-сэрбску: Универзитет у Приштини/Univerzitet u Prištini) — афіцыйная назва сэрбскамоўнае ўстановы вышэйшай адукацыі, якая фактычна ўзьнікла пасьля вайны ў Косаве, калі тагачасны Прышцінскі ўнівэрсытэт быў эвакуяваны. Апрача афіцыйнай назвы[1] выкарыстоўваецца таксама назва Косаўска-Мітравіцкі ўнівэрсытэт, паводле ягонага месцазнаходжаньня з 2001 году.[2] (некаторыя факультэты знаходзяцца ў іншых грамадах зь перавагаю сэрбскага насельніцтва)

Адміністрацыйны корпус

Агульная інфармацыя рэдагаваць

Пасьля вайны 1999 году ў Косаве, сэрбская частка выкладнікаў была вымушаная пераехаць да Сэрбіі (такім чынам з 1999 да 2001 году ўнівэрсытэт фактычна знаходзіўся ў Крушаўцы), з 2001 году ўнівэрсытэт (афіцыйна «тымчасова») знаходзіцца ў Косаўскай Мітравіцы (сэрбскамоўнае Паўночнае Косава).

Унівэрсытэт і ягоныя факультэты афіцыйна вядомыя (прызнаныя праз UNMIK ды Эўрапейскую асацыяцыю ўнівэрсытэтаў) пад назваю Унівэрсытэт у Мітравіцы[3], Урад Сэрбіі прызнае яго за сэрбскую вышэйшую навучальную ўстанову. Унівэрсытэт уваходзіць у Канфэрэнцыю ўнівэрсытэтаў Сэрбіі (KONUS)[4] і Эўрапейскую асацыяцыю ўнівэрсытэтаў[5][6][7][8][9]. На міжнародным узроўні ўнівэрсытэт супрацоўнічае з балканскімі ўнівэрсытэтамі ды іншымі навучальнымі ўстановамі ва ўсім сьвеце (Францыя, Расея, Італія, Нарвэгія, Аман, Ірляндыя, Злучанае Каралеўства і г. д.).[10]

Факультэты рэдагаваць

  • Эканамічны (Косаўска Мітравіца)
  • Юрыдычны (Косаўска Мітравіца)
  • Мэдыцынскі (Косаўска Мітравіца)
  • Настаўніцкі (Лепасавіч)
  • Філязофскі (Косаўска Мітравіца)
  • Сельскагаспадарчы (Зубін-Потак)
  • Прыродна-матэматычны (Косаўска Мітравіца)
  • Тэхнічны (Косаўска Мітравіца)
  • Мастацтваў (Звэчан)
  • Фізычнага выхаваньня (Лепасавіч)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ [1].
  2. ^ Science and Technology in Kosovo/UNMIK. INFORMATION OFFICE OF THE STEERING PLATFORM ON RESEARCH FOR THE WESTERN BALKAN COUNTRIES. Праверана 20 March 2012 г.
  3. ^ European University Association: University of Mitrovica. Eua.be. Праверана 18 October 2011 г.
  4. ^ TanjaT Konferencija. Uns.ac.rs. Праверана 18 October 2011 г.
  5. ^ Speech of the Rector of the University of Priština published at the University's website<[http://prijemni.infostud.com/ecms/viewarticle.php?id=9400&ml ''Novosti'', 2007-08-26. Rektorat.ftnkm.info. Праверана 18 October 2011 г.
  6. ^ EUA members directory, Retrieved on 3 November 2008
  7. ^ International Radio Serbia, 14 November 2008
  8. ^ University has become the member of EUA(недаступная спасылка), retrieved on 24 November 2008
  9. ^ University of Priština in European Association, retrieved on 24 November 2008
  10. ^ Report on international cooperation of the University of Priština(недаступная спасылка), Retrieved on 24 February 2009