Прыгоды жоўтай валізкі

Прыгоды жоўтай валізкі (па-расейску: Приключения жёлтого чемоданчика) — савецкая музычная кінакамэдыя рэжысэра Ільлі Фрэза 1970 году. Экранізацыя аднайменнай аповесьці Соф’і Пракоф’евай.

Прыгоды жоўтай валізкі
Приключения жёлтого чемоданчика
Жанр сямейны фільм[d]
Рэжысэр Ільля Фрэз
Сцэнарыст Соф’я Пракоф’ева, Ільля Фрэз
У ролях Тацяна Пельтцэр
Яўген Лебедзеў
Кампазытар Ян Фрэнкель
Апэратар Міхаіл Кірылаў
Вытворчасьць Цэнтральная кінастудыя дзіцячых і юнацкіх фільмаў імя М.Горкага
Дата выхаду 1970
Працягласьць 74 хвіліны
Краіна Сьцяг СССР СССР
Мова расейская
Старонка на IMDb

Здымкі фільму праходзілі пераважна ў ТалінеСтарым горадзе і ў раёне Мустамяэ), а таксама ў Маскве.

Сюжэт рэдагаваць

У адным сонечным горадзе жылі незвычайныя хлопчык Пеця і дзяўчынка Тома. Тома была «каралеўнай-несьмяянай», бо ніколі не ўсьміхалася і часта плакала. А Пеця быў баязьліўцам, яму бракавала сьмеласьці. І вось мама Пеці і тата Томы вырашылі зьвярнуцца да доктару. Доктар быў незвычайным. ён меў ледзянцы ад страху, а пры дапамозе іншых цукерак ён лячыў ад злосьці і падступства, глупства, смутку, хлусьні, балбатні.

Але абставіны склаліся так, што валізка жоўтага колеру з цуда-лекамі трапіла ў чужыя рукі. Пад пагрозай апынуліся жыцьці Томінай бабулі, лётчыка Вяроўкіна — Томінага таты, дрэсіроўшчыка тыграў Буланкіна.

Томіна бабуля, доктар, Тома й Пеця выправіліся на пошук валізкі з чароўнымі лекамі.

У ролях рэдагаваць

 
Статуя на фасадзе талінскага Дому мастацтваў, паказаная ў фільме

Здымачная група рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць