Пры́від Кі́ева (укр. Привид Києва) — украінскі салдат, лётнік-ас, які зьбіў 6 расейскіх самалётаў 24 лютага 2022 году ў бітве за Кіеў[1][2]. Агулам на 28 лютага ён зьбіў 15 самалётаў акупантаў[3].

Прывід Кіева
Привид Києва

Прывід Кіева — лётнік МіГ-29 за першыя 30 гадзінаў расейскага ўварваньня ва Ўкраіну атрымаў 6 паветраных перамог у небе над Кіевам: зьбіў 2 самалёты Су-35, 2 самалёты Су-25, 1 самалёт Су-27 і МіГ-29[4][5].

25 лютага Міністэрства абароны Ўкраіны на сваіх старонках у сацыяльных сетках выказала здагадку, што Прывід Кіева можа быць адным з дасьведчаных лётнікаў вайсковага запасу, якія хутка вярнуліся ў шэрагі Ўзброеных сілаў па ўварваньні супраціўніка[6].