Прусак, таксама Таракан рыжы[a]</ref> (Blattella germanica) — нялётнае насякомае сямейства тараканавыя, шырока распаўсюджаны сынантропны арганізм. Вядзе пераважна начны спосаб жыцьця. Можа пашкоджваць харчовыя прадукты і пакаёвыя расьліны.

Распаўсюджаньне

рэдагаваць

Радзімай таракана зьяўляецца паўднёвая Азія, у XVIII стагодзьдзі ён быў завезены ў Эўропу і Паўночную Амэрыку, дзе шырока размножыўся ў селішчах чалавека. Пры паніжэньні тэмпэратуры ніжэй за −5 ° прусак гіне, таму ў халодным паўночным клімаце ён можа жыць толькі ў дамах з ацяпленьнем.

  1. ^ Напісаньне Прусак, Таракан рыжы ў адпаведнасьці з БЭ ў 18 тамах., Т.13. Мн., 2001, С.51