Пра грацыю і годнасьць
«Пра гра́цыю і го́днасьць» (па-нямецку: Ueber Anmuth und Würde) — філязофскі ліст Фрыдрыха Шылера, апублікаваны ў сярэдзіне чэрвеня 1793 году ў часопісе «Новая талія». У гэтым творы Шылер упершыню рознабакова прааналізаваў філязофію Імануіла Канта.
Погляды
рэдагавацьПаэт выступаў супраць суровага і адарванага кантаўскага аскетызму ў вобласьці маралі. Ён разглядаў патрабаваньні Канта аб падаўленьні ўсіх пачуцьцёвых імкненьняў дзеля абстрактнага маральнага абавязку ў якасьці пурытанскае варожасьці зямным уцехам жыцьця.
У супрацьвагу гэтаму Шылер абараняў пачуцьцёвую прыроду чалавека і імкнуўся абгрунтаваць ідэал вольнага, гарманічнага разьвіцьця чалавечае асобы. Гэты ідээл ён характарызаваў пры дапамозе паняцьцяў «грацыі» і «прыгожай душы», супрацьпастаўляючы іх выключна фізычнае прыгажосьці, з аднаго боку, і ідэі абстрактнага аскетычнага абавязка, зь іншага.
Па Шылеру, гармонію паміж «грацыяй» і «годнасьцю» павінна аднавіць «прыгожая душа», якая апрыёрна надзеленая маральнымі якасьцямі.