Прачкарня (Віленшчына)

Прачкарняручай на Віленшчыне, каля Гайлюнаў. Выцякае з балота і ўцякае ў раку Вартоўку.

Рака
Прачкарня
лац. Pračkarnia
Агульныя зьвесткі
Вусьце Вартоўка
Краіны басэйну Летува
Даўжыня ?
Этымалёгія ад слова прачкарня - пральня, месца для праньня

Этымалёгія

рэдагаваць

Паводле жыхароў навакольных вёсак Гайлюнаў, Палюлішкаў і Вартоўкі, за панскім часам як у Кайранах быў маёнтак (цяпер Кайраны знаходзяцца ў межах Вільні, тут знаходзіцца батанічны сад Віленскага Ўнівэрсытэту), да гэтай рэчкі прывозілі з навакольных вёсак ды з панскага двара ў Кайранах праць бялізну. На рэчцы была зробленая прачкарня - месца, прыстасаванае адмыслова для праньня бялізны. Праз гэта рэчку й празвалі Прачкарняй.[1]

  1. ^ https://vytoki.net/content/%D0%92%D1%96%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8F-%D1%96-%D0%BA%D1%80%D0%B0%D0%B9-92-2.pdf