Прасьліца
Прасьліца — гліняны або каменны грузік з адтулінай у цэнтры, які насаджвалі на верацяно, каб павялічыць інэрцыю яго вярчэньня. Звычайна прасьліцы былі шаравіднай ці грушавіднай формы, упрыгожаныя нескладаным арнамэнтам або, радзей, надпісамі. Зьявіліся ў час позьняга нэаліту з узьнікненьнем прадзеньня і ткацтва.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |