Прасьвета
«Прасьвета» — беларуская культурна-асьветніцкае таварыства, якое было створана на арганізаваным Часовай беларускай радай зьезьдзе беларускіх настаўнікаў у сьнежні 1924 году.
«Прасьвета» | |
Дата ўтварэньня | Сьнежань 1924 |
---|---|
Тып | Асьветнае |
Юрыдычны статус | Грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | Беларусізацыя |
Старшыня | Арсень Паўлюкевіч |
Задумвалася як альтэрнатыва Таварыству Беларускай Школы, аднак шырокае дзейнасьці разгарнуць ня здолела. 12 лютага 1930 выступіла з мэмарандумам да Варшаўскага мітрапаліта аб увядзеньні беларускае мовы ў праваслаўнае набажэнства.