Праская друкарня Скарыны
Пра́ская друка́рня Скары́ны — друкарня ў Чэхіі, заснаваная беларускім першадрукаром Францішкам Скарынам дзеля выданьня беларускай Бібліі.
Месцазнаходжаньне
рэдагавацьПаводле некаторых зьвестак, разьмяшчалася ў будынку на Старамесцкім пляцы. Дом, збудаваны ў 1371 року, захаваўся і цяпер знаходзіцца па адрасе Старамесцкі пляц, 22. У XVI стагодзьдзі перабудаваны з гатычнага ў рэнэсансавым стылі, а ў XVII — у барокавым. Паводле чэскіх беларусістаў Вацлава Жыдліцкага і Міласлава Зімы(be), друкарня Скарыны разьмяшчалася на другім паверсе будынку[1].
Паводле іншага меркаваньня, Францішак Скарына арандаваў друкарню купца Северына (чэск. Severín). Яна разьмяшчалася на вулачцы, якая пачыналася ад касьцёлу сьв. Мікалая(cs). Будынак не захаваўся, цяпер на гэтым месцы знаходзіцца парк[2].
Паводле трэцяй вэрсіі, Скарына мог арандаваць і друкарню Конача(cs).
Друкаваньне
рэдагавацьДрукарня была заснаваная Скарынам пры падтрымцы віленскіх мэцэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава. У Празе Скарына надрукаваў у 1517—1519 роках 23 кнігі Старога Запавету. Паколькі да 1517 року ён ужо меў большасьць перакладзеных і падрыхтаваных тэкстаў, можна сьцьвярджаць, што ён пачаў працаваць у Празе не пазьней за 1515—1516 рокі[2].
У 1520—1521 зьехаў у Вільню.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Абламейка, Сяргей (6 жніўня 2013) Дзе была праская друкарня Скарыны?. Радыё «Свабода».
- ^ а б Лямешкін, Ілля Увекавечаньне памяці Скарыны ў Чэхіі Бібліі Рускай Францішка Скарыны — 500. Бібліятэка Акадэміі навук Летувы.
Літаратура
рэдагаваць- Уладзімер Пічэта Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях // Чатырохсотлецьце беларускага друку, 1525—1925. — Мн.: 1926. — С. 228—261.