Прадстаўніца АБСЭ па свабодзе СМІ
Прадстаўні́к/прадстаўні́ца АБСЭ па свабо́дзе СМІ — пасада па адсочваньні разьвіцьця СМІ ва ўсіх 57 дзяржавах-удзельніцах Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ). Прадстаўніца рыхтуе паведамленьні пры спробах парушэньняў свабоды слова, адстойвае поўную адпаведнасьць з прынцыпамі АБСЭ і абавязкамі, датычнымі свабоды слова і прэсы.
У выпадку сур’ёзных парушэньняў прадстаўнік (-ца) спрабуе наўпрост скантактавацца зь дзяржавай-парушальніцай і іншымі зацікаўленымі бакамі, дае ацэнку фактам і судзейнічае ў вырашэньні праблемы.
Прадстаўнік (-ца) зьбірае і атрымлівае зьвесткі па сытуацыі са СМІ з розных крыніцаў, у тым ліку ад краінаў-удзельніц, недзяржаўных і мэдыйных арганізацыяў.
Офіс прадстаўніцы знаходзіцца ў Вене і мае 15 супрацоўнікаў.
Пасада прадстаўніцы па свабодзе СМІ складае адзін з чатырох міжнародных мэханізмаў па спрыяньні свабодзе слова. Астатнія тры — Адмысловы дакладчык ААН па свабодзе слова і думкі, Адмысловы дакладчык па свабодзе слова ААД і Адмысловы дакладчык па свабодзе слова Афрыканскі камітэт па правох чалавецтва і чалавека. Штороку яны выдаюць супольны даклад з апісаньнем сусьветных праблемаў з волевыяўленьнем[1].
Прадстаўнікі па свабодзе СМІ
рэдагаваць- Фраймут Дувэ (Нямеччына): 1998—2004
- Міклаш Харасьці (Вугоршчына): 2004—2010
- Дуня Міятавіч (Босьнія і Герцагавіна): 2010—2017
- Арлэм Дэзыр(de) (Францыя): 2017—2020[2][3]
- Тэрэза Рыбэйру(it) (Партугалія): ад 2020
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Relatoría Especial para la Libertad de Expresión (анг.). Organization of American States. Праверана 6 чэрвеня 2013 г.
- ^ Ernennung von Harlem Désir zum Beauftragten für Medienfreiheit der Organisation für Sicherheit und zu Zusammenarbeit in Europa (18.07.17) (ням.). Ministerium für Europa und auswärtige Angelegenheiten. Праверана 2020-05-26 г.
- ^ Harlem Désir (анг.) Праверана 2020-05-26 г.