Прагрэсіўная разгортка
Прагрэсіўная разгортка ці парадковая разгортка — гэта мэтад адлюстраваньня, захоўваньня і перадачы рухомых малюнкаў, пры якім кожны радок ідзе парадкоўна (у адрозьненьне ад празрадкоўнай разгорткі, дзе спачатку ідуць няцотныя, а потым цотныя радкі). Шырока выкарыстоўваецца ў пэрсанальных кампутарах.