Поп Іван Мармароскі
Поп Іван Мармароскі (па-ўкраінску: Піп Іван Мармароський) — гара ва Ўкраінскіх Карпатах, адна зь вяршыняў Гуцульскіх Альпаў (частка Мармароскага горнага масіву). Вышыня 1936,2 мэтраў. Знаходзіцца ў Рахаўскім раёне Закарпацкай вобласьці Ўкраіны на мяжы з Румыніяй. Папулярны аб’ект пешаходнага турызму.
Поп Іван Мармароскі | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 1936,2 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Закарпацкая вобласьць |
Кантынэнт | Эўразія |
Краіна | Украіна |
Горная сыстэма | Усходнія Карпаты |
Поп Іван Мармароскі | |
Апісаньне
рэдагавацьФорма гары пірамідальная, паўночныя і ўсходнія схілы стромкія. Вакол гары сэзонна могуць утварацца невялікія азёры. На значных плошчах тут паланіны. Расьце шмат рэдкіх расьлінаў.
Вяршыня гары знаходзіцца побач з больш высокай безназоўнай гарой, вышынёй 1937,7 мэтры. Поп Іван з прылеглымі вяршынямі (Жэрбан (1793 м.), Бэрлэбашка (1733 м.) і іншымі), а таксама з высакагорнымі лугамі вылучаюць у асобны масіў, які называецца Горы Поп Іван.
Глядзіце таксама
рэдагавацьГалерэя
рэдагаваць-
Від на вяршыню
-
Від на вяршыню
-
Поп Іван з ваколіцаў румынскай вёскі Красна-Вішэўлуй