Поня

рака ў Беларусі

По́ня — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 44,9 км. Плошча вадазбору 503 км². Выдатак вады ў вусьці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.

Рака
Поня
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Крыпулі
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 44,9 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,4 м³/с
Плошча басэйну 503 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Асноўны прыток — рака Варлынка (праваруч).

Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Крыпулі, вусьце ў межах вёскі Бераспоньне. Цячэ ў скразной даліне на поўначы Менскага ўзвышша.

Даліна ў вярхоўі трапэцападобная, шырынёй 1,5—2,5 км, на астатнім працягу невыразная, пры ўтоку ў Бярэзіну зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Абалона асушаная, парэзаная шчыльнай сеткай мэліярацыйных каналаў. Рэчышча каналізаванае, шырынёй ад 6 м да 30 м. Прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 294

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 294
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.