Помнік Тарасу Шаўчэнку (Орск)
Славутасьць | |
Помнік Тарасу Шаўчэнку
| |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Орск[d] |
Статус | аб’ект культурнай спадчыны Расеі федэральнага значэньня[d] |
Помнік Тарасу Шаўчэнку на Вікісховішчы |
По́мнік Тара́су Шаўчэ́нку — помнік, адкрыты 17 жніўня 1959 року на аднайменнай плошчы Орску ў памяць перабываньня ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі ў Орскай фартэцыі.
Аб’ект культурнай спадчыны Расейскай Фэдэрацыі з ахоўным нумарам № 5610027000[1].
Мінуўшчына
рэдагавацьШараговец 3-й роты 5-га лінейнага батальёну Тарас Шаўчэнка адбываў у Орску пакараньне за ўдзел у Кірыла-Мятодаўскім брацтве з 22 чэрвеня 1847 па 11 траўня 1848 року[2].
Манумэнт у гонар гэтай падзеі быў адліты з бронзы на Мыцішчынскім заводзе. Урачыстае адкрыцьцё адбылося 17 жніўня 1959 року з удзелам дэлегацыі з УССР. Помнік усталяваны ў цэнтральнай частцы места на плошчы імя Тараса Шаўчэнкі. Аўтары — скульптар Л. Пісарэўскі і архітэктар М. Габелка[2].
У цяперашні час у Орску не захавалася будынкаў, зьвязаных зь месцам перабываньня Тараса Шаўчэнкі, але ягонае імя носяць Орскі пэдагагічны інстытут і адна зь бібліятэк, а таксама меская вуліца[2].
Апісаньне
рэдагавацьПастамэнт аблямаваны гранітнымі плітамі. Вышыня скульптуры — 5 мэтраў, пастамэнту — 4 мэтры. Помнік уяўляе зь сябе скульптуру сядзячага Тараса Шаўчэнкі ў накінутым на адно плячо шынялі. На пастамэнце выразаны тэкст: «Т. Г. Шевченко. 1814—1861».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Постановление Совета Министров РСФСР № 624 от 04.12.1974.
- ^ а б в Пам’ятник Т.Г.Шевченку в Орську (укр.) Музейний Портал Праверана 25 траўня 2022 г. Архіўная копія ад 23 красавіка 2022 г.