Помнік Тадэвушу Касьцюшку (Вашынгтон)
По́мнік Тадэ́вушу Касьцю́шку — статуя Тадэвуша Касьцюшкі скульптара Антонія Попеля ў парку Лафаета (Вашынгтон, ЗША). Уключаны ў рэестар гістарычных мясьцінаў ЗША(en).
| |
Антоні Попель | |
Помнік Тадэвушу Касьцюшку, 1910 | |
Statue of Tadeusz Kościuszko | |
бронза. 300×120 см | |
Служба нацыянальных паркаў, парк Лафаета, Вашынгтон, ЗША |
Мінуўшчына
рэдагавацьСтатую выканаў з бронзы польскі скульптар Антоні Попель. Помнік адкрыў 11 траўня 1910 року прэзыдэнт ЗША Ўільям Тафт. Ён пастаўлены непадалёк ад Белага дому, у паўночна-ўсходнім канцы парку Лафаета, на авэню Пэнсыльваніі. Зьяўляецца адным з элемэнтаў Скульптурнага комплексу Амэрыканскай рэвалюцыі, разьмешчанага на пляцах і ў сквэрах Вашынгтону.
16 лістапада 2010 року ў Варшаве адкрытая копія вашынгтонскага помніку.
Уночы з 31 траўня на 1 чэрвеня 2020 року вашынгтонскі помнік Касьцюшку быў звандалізаваны ў часе закалоту па сьмерці Джорджа Флойда.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьПомнік Тадэвушу Касьцюшку (Вашынгтон) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Апісаньне статуі (анг.)
38°54′0″ пн. ш. 77°2′7.40″ з. д. / 38.9° пн. ш. 77.0353889° з. д.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |