Помнік Сталіну (Прага)

скульптура ў Празе (Чэхаславаччына)

50°05′41.38″ пн. ш. 14°24′57.97″ у. д. / 50.0948278° пн. ш. 14.4161028° у. д. / 50.0948278; 14.4161028

Отакар Швэц
Помнік Сталіну, 1 траўня 1955
Stalinův pomník
граніт.
Прага, Чэхаславаччына
Зьнішчэньне помніку

По́мнік Ста́ліну (па-чэску: Stalinův pomník) — даўнейшая гранітная статуя вышынёй 15,5 м, усталяваная ў сталіцы сацыялістычнае Чэхаславаччыны Празе ў гонар Ёсіфа Сталіна 1 траўня 1955 року. Да свайго зносу ў канцы 1962 року заставалася найбуйнейшай мастацкай выявай Сталіна.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Паставіць помнік Сталіну распарадзіўся ў 1949 року старшыня чэхаславацкага ўраду(d) Антанін Запатацкі. Уласна будаўніцтва распачалося толькі ў 1952 року.

Манумэнт мясьціўся на агромністым бэтонным п’едэстале, які дагэтуль можна ўбачыць у Леценскіх садох(d). Ён уяўляў працаўнікоў, якія стаялі ў шэрагу адно за другім, са Сталінам на чале. Леваруч ад яго стаялі прадстаўнікі савецкага народу, праваруч — чэхаславацкага. Дзьве постаці прадстаўлялі сапраўдных асобаў — Юліюса Фучыка й Івана Мічурына[1].

Быў найбуйнейшай групавой статуяй у Эўропе вышынёй 15,5 м, даўжынёй 22 м і шырынёй 12 м. Скульптар — Отакар Швэц, які за колькі дзён да адкрыцьця помніку ўчыніў самагубства[2][3]. Электрык з кінастудыі «Барандаў», які пазіраваў у якасьці Сталіна, атрымаў мянушку «Сталін», сьпіўся і праз тры гады памёр[2].

 
Від на Мэтраном з усходу

Адкрыцьцё помніку адбылося 1 траўня 1955 року, ужо па сконе Сталіна. Неўзабаве распачаўся дзеячас дэсталінізацыі, і на загад савецкіх уладаў 6 лістапада 1962 року яго ўзарвалі 800 кг выбухоўкі[2][3]. Кавалкі манумэнту правезьлі вуліцамі Прагі, пасьля чаго скінулі ў сьляпое рукаво Вэлтавы. Праз рок кіроўца грузавіка загінуў у аварыі[2].

У 1990-х на месцы помніку адкрыўся першы праскі рок-клюб. Мармуровы п’едэстал выкарысталі для гіганцкага мэтраному(d).

  1. ^ Štráfeldová, Milena (17 сакавіка 2012) Před 60 lety začala na Letné stavba Stalinova pomníku (анг.). Radio Prague. Праверана 20 чэрвеня 2024 г.
  2. ^ а б в г Asiedu, Dita (3 траўня 2005) World’s biggest Stalin monument would have turned 50 on May Day (анг.). Radio Prague. Праверана 20 чэрвеня 2024 г.
  3. ^ а б Tait, Robert (28 траўня 2021) Stalin statue site reveals chilling remains of Prague labour camp (анг.). The GuardianПраверана 4 чэрвеня 2024 г.