Поліцкі статут
закон Рэспублікі Пальіцы 1440 року
Поліцкі статут(па-харвацку: Poljički statut) — сярэднявечны статут Поліцкай рэспублікі, зборнік прававых нормаў, якія мелі сілу ў Поліцы да пачатку XIX стагодзьдзя; помнік сярэднявечнага Славянскага права.
Поліца — фэадальная дзяржава паўднёвых славян, на ўзьбярэжжы Адрыятычнага мора, вядомая з 1070 году.
Паводле розных крыніц, першыя артыкулы Статуту былі складзеныя ў 1322 ці 1400 гадах. Заключны выгляд статут атрымаў у 1440 годзе. У Статут уключаны нормы крымінальнага, грамадзянскага і працэсуальнага права, паказаны сацыяльна-эканамічныя адносіны суполак і сярэднявечныя агульнаславянскія інстытуты (Вервь, прыставы), таксама вядомыя і з іншых славянскіх помнікаў (напрыклад, з Рускай Праўды)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Греков Б. Д., Полица. Опыт изучения обществ. отношений в Полице XV—XVII вв., М., 1951; его же, Большая семья и вервь Русской Правды и Полицкого статута, «ВИ», 1951, No 8; Фрейденберг М. М., «Вервь» в средневековой Хорватии, «Уч. зап. Великолукского гос. пед. ин-та», 1961, в. 15 (имеется библ.); Jagic V., Poljicki statut, «Statuta lingua croatica conscripta», Zagreb, 1890; Божић И., «Врвь» у Пољичком статуту, «Зборник Београдског универзитета, филозофски факултет», 1957, књ 4, (No) 1.