Польска-лацінская паэзія
Развіццё польскай літаратуры пачынаецца ад раньняга Сярэднявечча (каля Х-ХІ ст.) да ХVIII стагодзьдзя. Гэта пэрыяд ахоплівае творчасьць польскіх літаратараў, якія былі зьвязаная з тэрыторыяй Рэчы Паспалітай, але пісалі на ланцінскай мове. Да часу ўзьнікненьня польскай літаратурнай мовы як паўнапраўнага культурнага фактара польска-лацінская літаратура стала корнем польскага пісьменства, а калі Ян Каханоўскі ўзнёс польскую літаратуру да вышыні, якой раней тая не ведала, лацінская мова засталася мовай шмат якіх твораў, напісаных палякамі.
Першымі прадстаўнікамі рэнэсанснай плыні польска-лацінскай паэзіі зьяўляюцца аўтары іншаземнага паходжаньня: немец Конрад Цельціс, італьянец Філіп Калімах. Неўзабаве пасьля іх, плынь лацінамоўнай гуманістычнай паэзіі працягнулі: Анджэй Кжыцкі, Ян Дантычак, Клемэнс Яніцкі, Мікалай Гусоўскі, таксама Ян Каханоўскі, які ўсё сваё жыцьцё пісаў на абедзьвюх мовах. У XVII стагодзьдзі польска-лацінскую паэзію ствараў вельмі папулярны ў Эўропе Мацей Казімер Сарбеўскі, а таксама большасьць польскамоўных творцаў (м. інш. Мікалай Сэмп Шажынскі). Напрыканцы разьвіцьця польска-лацінскай паэзіі ў эпоху Асьветніцтва ўжо адбывалася распаўсюджваньне францускай мовы як мовы эўрапейскіх інтэлектуальных элітаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Celniejsze utwory łacińskie Janickiego, Kochanowskiego i Sarbiewskiego. Cz. 1, 1898 (пол.)
- Celniejsze utwory łacińskie Janickiego, Kochanowskiego i Sarbiewskiego. Cz. 2, 1899 (пол.)
- Celniejsze utwory łacińskie Janickiego, Kochanowskiego i Sarbiewskiego. Cz. 3, Celniejsze ody Kochanowskiego i Sarbiewskiego, 1900 (пол.)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|