Плюмаж
дэкаратыўны элемэнт галаўных убораў
Плюмаж (ад па-француску: plumage — «апярэньне»; па-француску: plume — «пяро») — упрыгожваньне на галаўным уборы зь пёраў тыпу веера.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/3813GrandChapeau1911.png/220px-3813GrandChapeau1911.png)
Пачынаючы з старажытнасьці і да гэтага часу выкарыстоўваецца на конскай збруе або вайсковых галаўных уборах у некаторых арміях (брытанскай, канадзкай, індыйскай, малайзійскай, пакістанскай ды іншых). Зважаецца за сымваль улады і трыюмфу. Выкарыстоўваецца як атрыбут сьвятара ў даасізьме.[1]
Часам жорсткі плюмаж меў і пэўную ахоўную функцыю, дапаўняючы абарону галавы ад ускосных удараў зьверху, кідальных прадметаў і таму далей.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/43/Two_Pataxo_indians_%28Bras%C3%ADlia%2C_04_April_2006%29.jpeg/220px-Two_Pataxo_indians_%28Bras%C3%ADlia%2C_04_April_2006%29.jpeg)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Плюмаж Архівавана 11 лістапада 2016.