Плаўні:

  • Месцы, якія працягла падтапляюць поймы рэк і азёр, і дэльты, пакрытыя зарасьнікамі кустоўя, трысьнягу, мячэўніку або асакі. Расьліны пры характэрным водным рэжыме — амфіфіты (карані знаходзяцца пад вадой, а сьцёблы ўзвышаюцца над воднай роўнядзьдзю);
  • Самі зараснікі трысьнягу, мячэўніку, асакі, вербаў і іншых расьлін на затапляных поймах рэк і азёр і ў дэльтах рэк.
Прыазоўскія плаўні ва Ўкраіне

Апісаньне

рэдагаваць

Адрозьніваюцца багатай флёрай і фаўнай[1]. У плаўнях звычайна жыве вялікая колькасьць птушак. Значныя плошчы плаўні займаюць у дэльтах Амудар'і, Волгі, Прута, Днястра, Дуная, Дняпра, Дона, Кубані. У выніку мэліярацыйных работ плаўні асушваюць і выкарыстоўваюцца для вырошчвання сельскагаспадарчых культур. У сувязі з будаўніцтвам вадасховішчаў і памяншэньнем паводкавых вод плошчы плаўняў прыкметна скарацілася. Водны рэжым: амфібіяльны.

  1. ^ Józef Prończuk: Świat roślin. Wyd. 2. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1979, s. 436, 489. ISBN 83-01-00225-5.