Пераклады Бібліі на цыганскую мову
Цыга́нскія перакла́ды Бі́бліі — пераклады на мовы, якімі размаўляюць цыганы. Існуюць некалькі перакладаў Новага Запавету (цалкам ці асобных кніг) на розныя дыялекты цыганскай мовы.
Першы пераклад Дабравесьця выканаў Джордж Бораў на мову калё, якой размаўлялі цыганы Гішпаніі ды Партугаліі. Гэты пераклад быў надрукаваны Брытанскім і замежным Біблійным таварыствам у 1837 і (выпраўлены) ў 1872 роках.
Існуюць некалькі перакладаў Новага Запавету на розныя дыялекты цыганскай мовы. Цалкам Біблія выдадзеная ў перакладзе на кэлдэрарскую цыганскую мову Матэа Максімафам у Францыі, а на балтыйскую цыганскую(en) — ураджэнцам Віцебшчыны Валдэмарам Калінінам (2014)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ У Менску прадставілі пераклад Бібліі на цыганскую мову // Крыніца.info, 23 сьнежня 2014 г. Праверана 28 лістапада 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Пераклад Новага Запавету на цыганскую мову
- Бібліі па-цыганску // Бібліі сьвету
- Э Лашы Ўяста