Пераклады Бібліі на выдуманыя мовы
Пераклады Бібліі на выдуманыя мовы улучаюць у сябе:
Квэнья
рэдагавацьКвэнья — выдуманая мова, распрацаваная пісьменьнікам Дж. Р. Р. Толкінам. Розныя часткі Бібліі былі перакладзеныя на мову нэа-квэнья, спроба рэдагаваньня адзінае мовы квэнья паводле Толкіна разьвіваецца ды часта супярэчыць ідэям пра мову. Хэлдж Фаўскандэр пераклаў першыя дзьве часткі Кнігі Роду і каля паловы Новага Запавету. Іншыя часткі перакладаюцца людзьмі на сайце Aglardh[1].
Пераклад | Ян (Yohannëo) 3:16 |
---|---|
Фаўскангер | An Eru emélië i mar tenna antië ernóna Yondorya, i ilquen ye savë sessë lá nauva nancarna, mal samuva oira coivië. |
LOLcat
рэдагавацьThe LOLCat Bible Translation Project — гэта сайт, заснаваны на wiki, дзе рэдактары імкнуцца да пародыі ўсёй Бібліі ў стылі «LOLspeak», слэнгу, папулярызаваным інтэрнэт-мэмам Lolcat. LOLspeak быў названы «кіці піджын» ды быў параўнаны зь дзіцячым лепетам. Праект абапіраецца на адаптацыю аўтараў. Паводле стану на 27 сакавіка 2008 году, прыкладна 61% тэксту быў адаптаваны[2].
Пераклад | Ян 3:16 |
---|---|
Варыянт | So liek teh Ceiling Kitteh lieks teh ppl lots and he sez 'Oh hai I givez u me only kitteh and ifs u beleeves him u wont evr diez no moar, kthxbai!' |
Клінгон
рэдагавацьКаардынаваная Кевінам Ўілсанам, KBTP узяла на сябе велізарную працу па перакладзе кнігаў Бібліі, Старога й Новага Запаветаў на мову клінгон. Прасоўваецца Інстытутам мовы клінгон (чые мэты не ўключаюць у сябе місіянэрскую працу, але гэты праект лічыўся ў KLI вартым для намаганьняў для чыста сьвецкіх прычынаў).
NSKOL апублікаваў два тамы, якія зьмяшчаюць пераклады некалькіх частак Бібліі. У Інтэрнэце можна знайсьці наступныя ўзоры:
Пераклад | Псальмы 117 |
---|---|
K’mel | joH’a' yInaD Hoch qorDu’pu' yIquvmoH Hoch ghotpu' |
Лінгвіст Нік Нікалас таксама пераклаў на мову клінгон Эвангельле ад Марка. https://archive.is/20130626182533/http://www.tlg.uci.edu/~opoudjis/Klingon/mark.new.html
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://web.archive.org/web/20120304083457/http://middangeard.org.uk/aglardh_archive/?q=Quenya_Bible
- ^ Guzman, Monika. Time Killer: The "lolcat" bible // Seattle Post-Intelligencer, 2007-10-19 г. Праверана 2007-12-23 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |