Паўночна-заходні рэгіён разьвіцьця Румыніі
Паўночна-заходні рэгіён разьвіцьця Румыніі (па-румынску: Regiunea de dezvoltare Nord-Vest) — адзін з рэгіёнаў разьвіцьця Румыніі. Не зьяўляецца адміністрацыйнай адзінкай, быў створаны ў 1998 годзе для лепшай каардынацыі мясцовага разьвіцьця падчас уваходжаньня Румыніі ў Эўразьвяз.
Паўночна-заходні рэгіён разьвіцьця Румыніі | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | рэгіён разьвіцьця Румыніі[d] і адміністрацыйная адзінка[d] |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Склад
рэдагавацьУ склад ПЗРР уваходзяць жудзецы:
Насельніцтва
рэдагавацьСтанам на 2004 год, у рэгіёне пражывала 2 740 064 чалавекі. Шчыльнасьць насельніцтва склала 80,21 чал/км², што менш за сярэдні ўзровень па краіне (91,3 чал./км²). 48,77% (1 336 425 чалавек) насельніцтва складаюць мужчыны, 51,23% (1 403 639 чалавек) — жанчыны. Рэгіён зьяўляецца адным з найбольш мультынацыянальных, нацыянальныя меншасьці складаюць 25% насельніцтва.
Эканоміка
рэдагавацьАснову эканомікі Паўночна-заходняга рэгіёну складае сельская гаспадарка, у якой занята 46% насельніцтва. У адміністрацыйных цэнтрах жудзецаў дзейнічаюць прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці.
Транспарт
рэдагавацьПраз рэгіён праходзяць 5 эўрапейскіх дарог E60, E81, E79, E671 і E58. Таксама вядзецца будаўніцтва аўтастрады A3, якая пройдзе праз жудзецы Клуж, Сэлаж і Біхор.
У рэгіёне разьмешчаны 4 аэрапорты — Клуж-Напока, Арадзя, Сату-Марэ і Бая-Марэ. Аэрапорты Клуж-Напока, Арадзя і Бая-Марэ маюць статус міжнародных, а аэрапорт Сату-Марэ выкарыстоўваецца для абслугоўваньня толькі ўнутраных перавозак.