Паўло́ Лí (па-ўкраінску: Павло Романович Лі; 10 ліпеня 1988, Эўпаторыя, УССР — 6 сакавіка 2022, Ірпень, Украіна) — украінскі актор кіно і дубляжу, кампазытар, сьпявак. Вядомы таксама пад імем Паша Лі.

Паўло Лі
Павло Лі
Імя пры нараджэньні Павло Романович Лі
Дата нараджэньня 10 ліпеня 1988(1988-07-10)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 6 сакавіка 2022(2022-03-06)[2][3] (33 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Грамадзянства Украіна
Занятак актор
Гады дзейнасьці 2003—2022
IMDb ID nm2460720
Сайт pashali.at.ua

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Эўпаторыі. Бацька — Лі Раман Мікалаевіч, музыкант, скончыў Сімфэропальскую музычную навучальню па спэцыяльнасьці духавое мастацтва, інструмэнт — труба. Маці — Лі Марыя Васільеўна, майстарка спорту міжнароднага клясу па лыжным спорце, па адукацыі — харэографка[4].

Навучаўся ў Кіеве па спэцыяльнасьці «актор тэатру і кіно».

Працаваў у тэатры «Колесо», адначасова здымаўся ў кіно і рэкляме. Стаў адной з зорак першага фільму жахаў «Штольня» (2007) Любаміра Лявіцкага. Паралельна выступаў з вакальнымі нумарамі ў некаторых прэстыжных клюбах Кіева. Шырокая папулярнасць прыйшла да артыста з удзелам у шоў «Фабрыка зорак — 3» украінскай вэрсіі. Нягледзячы на тое, што ён пакінуў шоу не як пераможца, яго заўважылі Канстанцін Меладзэ і Настасься Прыходзька. Апошняя ўзяла яго пад сваё крыло разам з прадусарам Ігарам Ганчарэнкам. Так нарадзіўся праект пад простай назвай «Паша Лі»[5].

Загінуў 6 сакавіка 2022 году пад абстрэлам у Ірпені[6].

Фільмаграфія

рэдагаваць
  • «Адзін за ўсіх» (Один за всіх, 2003)
  • «Штольня» (Штольня, 2006)
  • «За ўсё табе дзякуй-3» (За все тобі дякую-3, 2008)
  • «Звычайная справа» (Звичайна справа, 2012)
  • «Цені незабытых продкаў» (Тіні незабутих предків, 2013)
  • «SelfieParty» (2016)
  • «Правіла бою» (Правило бою, 2017)
  • «Спэцы» (Специ, 2017)
  • «Сустрэча аднаклясьнікаў» (Зустріч однокласників, 2019)[7].