Паўднёвыя Шэтландзкія астравы
архіпэляг у Антарктычным акіяне
Паўднёвыя Шэтландзкія астравы (па-ангельску: South Shetland Islands) — група вульканічных астравоў у праліве Дрэйка, каля паўночна-заходніх берагоў Антарктычнага паўвострава.
Складаецца з 11 буйных і вялікай колькасьці дробных астравоў і скал. Пл. каля 4,3 тыс. км². Вышыня да 2300 м (на востраве Кларэнс). Складзеныя з вывернутых мэтамарфічных і часткова асадкавых парод. Большай часткай укрыты сьнегам і лёдам. Лежбішчы цюленяў і марскіх ільвоў, калёніі пінгвінаў і іншых марскіх птушак.