Патас/Попс/Прапаганда
Патас/Попс/Прапаганда — другі студыйны альбом гурта Pomidor/OFF.
Патас/Попс/Прапаганда | ||
---|---|---|
Альбом Pomidor/OFF | ||
Выдадзены | 2 сьнежня 2011 | |
Запісаны | з траўня 2005 па ліпень 2011 году на студыях: Rembrant (PL), Osmos, Selah (BLR). | |
Жанр | рок | |
Працягласьць | 53 хв. 2 сек. | |
Выдавец | БМА group, Vigma | |
Храналёгія Pomidor/OFF | ||
Сьвята пакрадзенае (2002) |
Патас/Попс/Прапаганда (2011) |
Гісторыя
рэдагавацьАльбом складаецца зь песень, створаных з 2002 па 2010 год. Частка матэрыялу запісаная падчас сэсіяў складанкі Дыхаць! у Беластоку, частка у Менску. Некаторыя песьні выконваліся па канцэртах, некаторыя былі выдадзеныя на розных складанках, удзельнічалі ў гіт-парадах розных інтэрнэт-рэсурсаў. Але на альбоме яны альбо пераспяваныя са зьмененымі тэкстамі, альбо перайграныя на нова. Дазапіс і міксаваньне праходзілі на менскай студыі Osmos у 2011 годзе. На альбоме 13 песень і 2 бонус-трэкі: пераміксаваны варыянт адной зь песень гурта Hasta La Fillsta (Аляксандар Памідораў — тэкст, вакал), і цэнзурны варыянт песьні «Хлусьня». Таксама прысутнічае схаваны трэк. Альбом выдадзены кампаніяй Vigma пры ўдзеле БМА. Рэліз адбыўся 2 сьнежня 2011 году.
Зьмест
рэдагаваць- «Кола»
- «Прагны»
- «Порна»
- «П.Г.П.»
- «Ну і што?»
- «Шабаны»
- «Дыска»
- «Адзін»
- «Хлусьня»
- «Італьяна»
- «Нічога»
- «Дым»
- «Радыё (20.12.2010)»
Бонус-трэкі:
- «Ікона» (пры ўдзеле Hasta La Fillsta)
- «Хлусьня» (цэнзураваная)
Схаваны трэк:
- «Drums of Doom»
Удзельнікі
рэдагаваць- Аляксандар Памідораў — гітара, вакал
- Сяргей Канановіч — бас-гітара, гітара, вакал
- Зьміцер Харытановіч — бубны, пэркусія