Пасыфэ (спадарожнік Юпітэра)

(Перанакіравана з «Пасыфе (спадарожнік Юпітэра)»)
Пасыфэ
спадарожнік Юпітэру
Гісторыя адкрыцьця
Першаадкрывальнік Філібэр Жак Мэлё
Дата адкрыцьця 27 студзеня 1908
Арбітальныя характарыстыкі
Сярэдні радыюс 20 км
Эксцэнтрысытэт 0,2953
Арбітальны пэрыяд 764,08 дня
Нахіл арбіты 143,04° (да экватару Юпітэру), 145,24° (да экліптыкі)
Фізычныя характарыстыкі
Дыямэтар 58 км
Плошча паверхні 11 300 км²
Маса 3 × 1017 кг
Шчыльнасьць 2,6 г/см³
Паскарэньне вольнага падзеньня 0,022 м/с²
Пэрыяд звароту вакол сваёй восі
Нахіл восевага кручэньня
Альбеда 0,04
Тэмпэратура паверхні 124 К (−149 °С)
Атмасфэра адсутнічае

Пасыфэ — зьнешні рэтраградны спадарожнік плянэты Юпітэр. Адкрыты ў 1908 годзе Жанам Філібэрам Мэлё. Назву атрымаў у 1975 годзе ў гонар Пасыфаі, жонкі Міноса й маці Мінатаўра. (Канчатак -э або -е ў назвах спадарожнікаў сьведчыць аб рэтраградным руху.) Ад 1955 да 1975 року меў назву Пасэйдон.[1][2]

Пасыфэ зьяўляецца найбольшым сярод рэтраградных спадарожнікаў Юпітэра і ўзначальвае аднайменную групу, да якой раней адносіліся Ананке, Кармэ і Сынопэ, а ў цяперашні час — Эўрыдомэ, S/2003 J 23, Гэгэмонэ, Спондэ, Кіленэ, Мэгаклітэ, S/2003 J 4, Сынопэ, Аўтаноэ, Ааэдэ, S/2011 J 2, Юпітэр LI і Корэ. Усе гэтыя спадарожнікі маюць адваротны кірунак руху, значны нахіл кружніку і абарочваюцца вакол плянэты больш чым за два гады.

Аналізы візуальнага спэктру паказваюць падабенства будовы Пасыфэ з астэроідамі тыпу С.[3]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ IAUC 2846: Satellites of Jupiter 1974 October 7 (naming the moon)
  2. ^ Payne-Gaposchkin, Cecilia; Katherine Haramundanis (1970). Introduction to Astronomy. Englewood Cliffs, N.J.: Prentice-Hall. ISBN 0-134-78107-4.
  3. ^ Grav, T.; Holman, M. J.; Gladman, B. J.; and Aksnes, K.; Photometric Survey of the Irregular Satellites, Icarus, Vol. 166 (2003), pp. 33-45