Пасака
вадкая разнавіднасьць злучальнай тканкі
Па́сака[1][2][3] (лац. lympha — вільгаць, чыстая вада, трасьліт. лімфа) — разнавіднасьць злучальнай тканкі.
Функцыі
рэдагавацьФункцыі пасакі — вяртаньне бялкоў, вады, соляў, таксінаў і мэтабалітаў з тканак у кроў. У арганізьме чалавека зьмяшчаецца 1—2 літры пасакі. Лімфатычная сыстэма ўдзельнічае ў стварэньні імунітэту, у абароне ад хваробатворных мікробаў. Па пасачных судзінах пры абязводжваньні і агульным зьніжэньні ахоўных сіл імунітэту магчыма распаўсюджваньне паразытаў: найпрасьцейшых, бактэрыяў, вірусаў, грыбкоў і інш., што называюць лімфагенным шляхам распаўсюджваньня інфэкцыі, інвазіі або мэтастазаваньня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Павал Трамповіч, Павал Кравайчык. 1. lympha — лимфа — лімфа, пасака // Беларускія анатамічныя назвы = Nomina anatomica alboruthenica / рэд. Іван Цьвікевіч. — Менск: Інбелкульт, 1927. — Т. ІІ. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
- ^ А. Стасевіч, С. Варыёцкі. 4. лимфа — пасака, лімфа // Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік. — Менск: Тэхналёгія, 1993.
- ^ Віктар Варанец. 1. лимфа — пасака ж. // Расейска-беларускі, беларуска-расейскі слоўнік мэдыцынскіх тэрмінаў. — Горадня: Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт, 2001.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |