Партызанск
Партызанск (па-расейску: Партизанск) — горад краявога падпарадкаваньня ў Расеі. Насельніцтва на 2018 год — 37 059 чал. Заснаваны ў 1896 годзе.
Партызанск | |||||
рас. Партизанск | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1896 | ||||
Горад з: | 1932 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Прыморскі край | ||||
Плошча: | 1288,6 км² | ||||
Вышыня: | 140 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 37 059 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 28,76 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+10 | ||||
Тэлефонны код: | +7 42363 | ||||
Паштовы індэкс: | 692864 | ||||
Нумарны знак: | 25, 125 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°8′0″ пн. ш. 133°8′0″ у. д. / 43.13333° пн. ш. 133.13333° у. д.Каардынаты: 43°8′0″ пн. ш. 133°8′0″ у. д. / 43.13333° пн. ш. 133.13333° у. д. | ||||
Партызанск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.partizansk.org/ |
Горад разьмешчаны ў даліне ракі Партызанскай, за 50 кілямэтраў на поўнач ад Находкі, за 172 км на ўсход ад Уладзівастоку. Чыгуначная станцыя.
Паселішча было заснавана ў 1896 годзе як шахцёрскі пасёлак Суча́нскі Руднік (названы па ранейшай кітайскай назве ракі Партызанскай — «Сучан»), 27 красавіка 1932 году пасёлак атрымаў статус гораду і назву Сучан.
У 1930-х горад называўся Гамарнік у гонар ваеннага камісара Яна Гамарніка, які быў старшынём Прыморскага крайвыканкаму з 1923 па 1928. У 1937 годзе, калі Гамарнік скончыў жыцьцё самагубствам і быў абвешчаны «ворагам народу», гораду была вернута ранейшая назва Сучан.
26 сьнежня 1972 году ў выніку кампаніі па ліквідацыі кітайскіх назваў на Далёкім Усходзе, якая стала вынікам савецка-кітайскага ўзброенага канфлікту на высьпе Даманскай, горад быў паўторна перайменаваны ў «Партызанск».
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПартызанск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў