Партатыўны кампутар

Партаты́ўны кампу́тар (па-ангельску: portable computer) — невялікіх памераў кампутар, які можа быць перанесены карыстачом зь месца на месца ў сабраным выглядзе (разам з маніторам і клявіятурай)[1]. Першым камэрцыйным партатыўным кампутарам быў IBM 5100 вагай 23 кг, выпушчаны ў 1975 року. Наступнымі пасьпяховымі машынамі былі Osborne 1 (1981) вагай 11 кг і Compaq Portable (1983) вагай 13 кг. Гэтыя кампутары ня мелі акумулятараў, пазьней лэптопы зьмянілі гэта становішча[2].

Партатыўны кампутар Compaq Portable

Глядзіце таксама

рэдагаваць