Партал:Хрысьціянства/Добры артыкул

Касьцёл і званіца на літаграфіі XIX стагодзьдзя
Касьцёл і званіца на літаграфіі XIX стагодзьдзя

Касьцё́л Сьвяты́х Я́наў у Ві́льні — касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Эвангеліста ў Вільні, помнік архітэктуры позьняга барока, які ўваходзіць у ансамбль Віленскага ўнівэрсытэту; месьціцца на перакрыжаваньні вуліцаў Пілес (Замкавая, у савецкі час вуліца Горкага) і Швянта Ёна (Сьвятога Яна, у савецкі час Срўогі), галоўным фасадам выходзіць на ўнівэрсытэцкі Вялікі двор (ранейшая назва двор Скаргі). Афіцыйны адрас вул. Швянта Ёна 12 (Šv. Jono g. 12). Стаў першым каменем ва ўгрунтаваным у Вільні ўнівэрсытэце, бо менавіта, атабарыўшыся ў касьцёле, езуіты вакол яго пачалі ўзьвядзеньне муроў спачатку свайго калегіюму, а ў далейшым і ўнівэрсытэту....:::::::::::::::: чытаць далей