Партал:Тэхніка/Біяграфіі
Гуга Юнкерс (ням. Hugo Junkers; 3 лютага 1859 — 3 лютага 1935) — прафэсар, выдатны нямецкі інжынэр, вынаходнік і авіяканструктар, заснавальнік кампаніі «Junkers & Co», аўтар шэрагу вынаходак у розных галінах тэхнікі. Гуга Юнкерс заклаў падмурак фірмы Бош Тэрматэхніка, заснаваўшы ў 1895 годзе ў горадзе Дэсаў фірму "Junkers and Co." па вытворчасьці газавых прыбораў (з 1992 года ў Дэсаў існуе тэхнічны музэй Гуга Юнкерс). Гуга Юнкерс стаў прафэсарам Аахенскай вышэйшай тэхнічнай школы і атрымаў патэнт на каларыфэр - правобраз сучаснай газавай калёнкі. У 1895 годзе заснаваў фабрыку па вытворчасьці газавых прыбораў у Дэсаў. Да 1904 года фабрыка выпускае ўжо 19 мадэляў прыбораў. Да воданагравальніка дадаліся ахаладжальнікі, а таксама вэнтыляцыйнае абсталяваньне...:::::::::::::::: чытаць далей