Партал:Навука/Добры артыкул

мапа распаўсюджаньня славянскіх моваў (чэская мова - карычневым колерам)
мапа распаўсюджаньня славянскіх моваў (чэская мова - карычневым колерам)

Чэ́ская мо́ва (па-чэску: čeština, český jazyk) — славянская мова індаэўрапейскай моўнай сям’і. Належыць да заходнеславянскай падгрупы. Вылучылася з заходніх дыялектаў праславянскай мовы напрыканцы X стагодзьдзя. Чэская літаратура паўстала ў XIV стагодзьдзі, хоць першыя помнікі чэскай пісьменнасьці датаваныя XII стагодзьдзем. Чэскай мовай карыстаюцца каля 11,5 мільёнаў чалавек, зь якіх прыблізна 10 млн. пражываюць у Чэхіі. Цягам апошніх 150 гадоў эмігранты розных хваляў і іхнія нашчадкі расьсяліліся ў Славаччыне, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Аўстрыі, Румыніі, Аўстраліі, Украіне і некаторых іншых краінах. Чэская мова, як і беларуская, належыць да фузыйных моваў, якія вызначаюцца складанай сыстэмай скланеньняў і спражэньняў. Правапіс ужывае рэфармаваную Янам Гусам лацінку. Найболей блізкія да чэскай славацкая, польская і сэрбалужыцкая мовы. З 1 траўня 2004 году чэская мова ўваходзіць у сьпіс афіцыйных моваў Эўразьвязу. Кадыфікацыяй пісьмовага стандарту мовы займаецца Інстытут чэскай мовы Акадэміі навук Чэхіі…:::::::::::::::: чытаць далей