Партал:Афрыка/Біяграфіі
Дэйвід Лівінгстан ці Дэйвід Лівінгстоўн (па-ангельску: David Livingstone) (*19 сакавіка 1813 г. — †1 траўня 1873 г.) — шатляндзкі місіянэр, выбітны дасьледчык Афрыкі, па адукацыі мэдык. Скончыў унівэрсытэт Глазга. Памер ад малярыі. Пахаваны ў Ўэстмінстэрскім абацтве. - У 1840 годзе пасланы Лёнданскім місіянэрскім таварыствам у Паўднёвую Амэрыку. З 1840 года зрабіў некалькі працяглых падарожжаў па Паўднёвай і Цэнтральнай Афрыцы і дасьледаваў вялікую тэрыторыю ад Кейптаўна да экватара і ад Атлянтычнага акіяна да Індыйскага акіяна. Перайшоў пустыню Калахары і адкрыў возера Нгамі; абсьледаваў басэйн ракі Замбезі, адкрыў раку Луалаба, вадаспад Вікторыя, азёры Бангвеулу, Шырва, Ньяса і іншыя. Разам з Г.Стэнлі дасьледаваў возера Танганьіка....:::::::::::::::: далей