Парлямэнцкія выбары ў Аўганістане 2005 году

18 верасьня 2005 году ў Аўганістане былі праведзеныя выбары ў парлямэнт і мясцовыя органы кіраваньня. Няпоўныя вынікі былі абвешчаныя 9 кастрычніка, канчатковыя ж затрымліваліся ў сувязі з абвінавачваньнямі ў фальсыфікацыі і падведзеныя толькі 12 лістапада.

Партыя (блёк) Месцаў
1 Беспартыйныя 249

Яўка выбаршчыкаў ацэньваецца ў 50 %, што значна менш за яўку на выбары прэзыдэнта ў кастрычніку 2004 году. Новая выбарчая сыстэма ў Аўганістане зробленая такім чынам, што выбаршчыкі ў шэрагу выпадкаў ня ведалі, чые інтарэсы прадстаўляе той, за каго яны галасавалі.

Найбольшая яўка была ў правінцыях на поўначы краіны, дзе жывуць нацыянальныя меншасьці (туркмэны, узбэкі ды таджыкі), найменшая (ніжэй за 30%) — у паўднёва-ўсходім рэгіёне Паштун, дзе найбольшы ўплыў мае рух Талібан. Нечакана нізкай (34%) была яўка і ў сталіцы Аўганістану Кабуле.

Выбарчая сыстэма

рэдагаваць

Выбарчае права мелі каля дванаццаці мільёнаў выбаршчыкаў. Яны выбіралі кандыдатаў у ніжнюю палату парлямэнту — «Дом людзей», які складаецца з 249 месцаў, і ў 34 мясцовыя саветы. Усе 2707 кандыдатаў у парлямэнт (328 жанчын і 2379 мужчынаў) былі беспартыйныя; партыі не прадугледжаныя законам і партыйных сьпісаў проста не было. Гэта выклікала крытыку, бо ў такой сытуацыі параўнаўча малавядомая асоба магла выйграць выбары з такім жа посьпехам, як і вельмі папулярны кандыдат. Гэтаксама і выбаршчыкам было няпроста вызначыць, за каго галасаваць, нягледзячы нават на тое, што некаторыя кандыдаты маглі быць прадстаўнікамі палітычных партыяў ці падтрымлівацца імі (у тым ліку і матэрыяльна).

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Парлямэнцкія выбары ў Аўганістане 2005 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў