Параноідная шызафрэнія

(Перанакіравана з «Паранаідальная шызафрэнія»)

Параноідная шызафрэнія— тып шызафрэніі, падчас якой пераважнымі зьяўляюцца дадатнія сымптомы (трызьненьне і галюцынацыі); разлад мысьленьня, нэгатыўныя і кататанічныя сымптомы невыразныя або адсутнічаюць.

Трызьненьне ў гэтым тыпе шызафрэніі часта мае паранаідальны характар, найчасьцей у клінічным вобразе выступаюць слыхавыя галюцынацыі; разлад афэкту, волі і мовы не выступаюць, або амаль невідочныя.

Найчасьцей прысутнічае трызьненьне перасьледу, пагоні, выкраданьня мысьляў.

Прагноз, як правіла, лепшы, чым для іншых тыпаў шызафрэніі, хвароба звычайна пачынаецца ў старэйшым узросьце.

Літаратура

рэдагаваць
  • Alasdair D. Cameron: Psychiatria. Wrocław: Elsevier Urban & Partner, 2009, s. 36, seria: Crash Course. ISBN 978-83-8958-176-1.