Памятны крыж аб вайне 1916—1918 гадоў

Памятны крыж аб вайне 1916—1918 гадоў (па-румынску: Medalia Crucea Comemorativă războiului 1916-1918) — румынская ўзнагарода для ўдзельнікаў Першай сусьветнай вайны, заснаваны каралеўскім указам яшчэ да заканчэньня баявых дзеяньняў, 8 ліпеня 1918 году. У статус узнагароды чатыры разы ўносіліся зьмены: у 1919, 1920, 1927 і ў 1939 годзе.

Памятны крыж аб вайне 1916—1918 гадоў
Арыгінальная назва па-румынску: Medalia Crucea Comemorativă războiului 1916-1918
Краіна Румынія
Тып узнагарода[d]
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 8 ліпеня 1918
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Мэдаль «Avântul Țării»
Малодшая ўзнагарода Мэдаль перамогі

Права на атрыманьне

рэдагаваць

Каб прэтэндаваць на атрыманьне памятнага крыжа, атрымальнік — як грамадзянская асоба, так і вайсковец любога званьня — павінен быў быць мабілізаваны на вайсковую службу на працягу любой ваеннай кампаніі — паміж 1916 і 1918 гадамі. Пазьней гэты тэрмін быў падоўжаны да 1919 году, і такім чынам дадаў удзельнікаў вугорска-румынскай вайны.

Памятны крыж прысуджаўся на ўсё жыцьцё, але носьбіт мог быць пазбаўлены дадзенай узнагароды, калі губляў румынскае грамадзянства альбо за крымінальнае злачынства. Хоць першапачаткова крыж павінен быў насіцца толькі самім узнагароджаным, у 1939 годзе румынскі кароль Караль II дазволіў насіць крыж старэйшым сынам або старэйшым братам памерлага атрымальніка — пры ўмове, што апошні стане афіцэрам дзейнай арміі. Такім узнагародам «па спадчыне» дадавалася новая зашпілька — з надпісам «традыцыя».

Апісаньне

рэдагаваць

Памятны крыж ўяўляе сабой цёмна-мэталічны крыж з дыямэтрам у 40 мм. Кожны рамбічны «прамень» мае 10 мм па вонкавым боку і 7 мм — па ўнутраным. У цэнтры крыжа знаходзіцца кола дыямэтрам 13 мм. Зьнешнія межы крыжа і акружнасьці маюць шырыню ў 1,3 мм. Усярэдзіне круга на адным баку намаляваны каралеўскі герб караля Румыніі Фэрдынанда I (два фэскі, увенчаныя зьверху каралеўскай каронай), а на адваротным баку маецца надпіс «1916|1918» — на раньніх вэрсіях, і «1916|1919» — на пазьнейшых.

На трыццацімілімэтровай стужцы чаргуецца чатыры роўныя палоскі сіняга колеру і тры роўных палоскі зялёнага колеру.

Зашпількі

рэдагаваць

Для крыжа было ўхвалена 17 тыпаў розных зашпілек: адзінаццаць у першапачатковым дэкрэце ад 1918 году, тры ў 1919 годзе, адна ў 1920 годзе, адна ў 1927 годзе і адна ў 1939 г. Гэтыя зашпількі складаюцца зь невялікіх мэталічных палос, на якіх напісана назва адпаведнай кампаніі або тэатру ваенных дзеяньняў (за выключэньнем апошняй). Зашпількі мацаваліся папярочна да падвеснай штангі мэдаля.

Выкарыстаньне і герархія

рэдагаваць

Мэдаль насілі на левым боку пінжака падчас ганаровых цырымоніяў. У іншых выпадках было прынята адлюстроўваць толькі стужкавы стрыжань, замацаваны на левай пятлі. У герархіі румынскіх вайскоўцаў і грамадзянскіх узнагарод зь сярэдзіны 1930-х гадоў «Юбілейны крыж» займаў вельмі нізкае, 32-е, месца. Перад ім знаходзіўся «Avântul Țării», а за ім — Мэдаль перамогі (Victory Medal).

Літаратура

рэдагаваць
  • Kurt-Gerhard Klietmann. Phaleristik Band 1: Rumänien. — Berlin: Verlag Die Ordenssammlung, 1975. — ISBN 3-87778-400-3.
  • Eugen Calianu. Decorațiile românești de la Cuza-Vodă la Regele Mihai I. — București: Editura Eminescu, 2006. — ISBN 9789732210208.