Палітычныя партыі Сэрбіі
Палітычныя партыі ў Сэрбіі пачалі фармавацца ў XIX стагодзьдзі.
Пасьля распаду Югаславіі ў незалежнай Сэрбіі, нягледзячы на аўтарытарную, па меркаваньні многіх, сыстэму, пачала разьвівацца партыйная сыстэма. На палітычным полі зьявілася мноства малых і буйных партыяў, шмат у чым дзякуючы нескладанаму заканадаўству, якое дазваляла зарэгістраваць новую партыю пры зборы 1000 подпісаў.
Па выніках парлямэнцкіх выбараў 2016 году ў Скупшчыне Сэрбіі прадстаўленыя 16 партыяў, уключаючы партыі этнічных меншасьцяў. Толькі 6 зь іх маюць 10 і больш мандатаў.
Сучасныя партыі (найбуйнейшыя)
рэдагаваць- Дэмакратычная партыя, лідэр — Борыс Тадзіч
- Сэрбская радыкальная партыя, лідэр — Ваіслаў Шэшэль
- Г17+, лібэральная, лідэр — Младжан Дзінкіч
- Дэмакратычная партыя Сэрбіі, лідэр — Ваіслаў Каштуніца
- Сэрбская прагрэсіўная партыя, кансэрватыўная, лідэр — Томіслаў Нікаліч
- Сацыялістычная партыя Сэрбіі
- Лібэральна-дэмакратычная партыя Сэрбіі
- Новая Сэрбія, кансэрватыўная
- Ліга сацыял-дэмакратаў Ваяводзіны
- Партыя аб'яднаных пэнсіянэраў Сэрбіі
- Зьвяз ваяводзінскіх вугорцаў
- Сацыял-дэмакратычная партыя Сэрбіі
- Сэрбскі рух аднаўленьня, манархічная
Гістарычныя партыі
рэдагаваць- Сэрбская прагрэсіўная партыя («напрэднякі»)
- Народная радыкальная партыя
- Самастойная радыкальная партыя («самастальцы»)