Палітычная партыя «Грамадзянін»

Палітычная партыя «Грамадзянін» (па-ўкраінску: Політична партія «Громадянин»; да кастрычніка 2015 мела назву «Партыя дзяржаўнага нэўтралітэту Ўкраіны» па-ўкраінску: Партія державного нейтралітету України або ПДНУ[1]) — палітычная партыя Ўкраіны, зарэґістраваная 13 кастрычніка 2004 пад № 99[2].

Палітычная партыя «Грамадзянін»
укр. Політична партія «Громадянин»
Лідэр партыі Андрэй Плакіда
Дата заснаваньня 13 кастрычніка 2004
Штаб-кватэра Кіеў, вул. Антонавіча, б. 25-в
Ідэалёгія нэўтралітэт

ІдэалёґіяРэдагаваць

Партыя прапаґандуе дэмакратычную пропагує демократичну эканамічна распрацаванаю дзяржаву, спыненьне руху Ўкраіны да вайсковых блёкаў, паглыбленьне супрацы з суседзямі. У 2005 годзе партыя выступала за вывад ЧФ РФ з тэрыторыі Ўкраіны (АР Крым)[3].

ГісторыяРэдагаваць

4 чэрвеня 2004 у Кіеве адбыліся ўстаноўчыя зборы партыі. За ґрунт праґрамы быў узяты тэзыс з Дэклярацыі пра дзяржаўны сувэрэнітэт Украіны (Украіна «ўрачыста абвяшчае пра намер стаць у будучыні стала нэўтральнаю дзяржаваю, якая ня ўдзельнічае ў вайсковых блёках і прытрымліваецца трох няядзерных прынцыпаў: не прымаць, не вырабляць і не набываць ядзернае зброі»)[4].

У выбарах да Вярхоўнае Рады (2006) ПДНУ ня ўдзельнічала. Дзейнасьць праводзілася на тэрыторыі АР Крыму. На мясцовых выбараз 2006 року ў Крыму супрацоўвала з прарасейскімі сіламі, увайшоўшы да «Блёку Куніцына»[5].

Выканаўцам абавязкаў старшыні партыі была Вольга Грыгор’ева. Пераемнікам стаў Андрэй Плакіда[6].

У кастрычніку 2015 року партыя зьмяніла назву на Палітычная партыя «Грамадзянін»[1].

СымболікаРэдагаваць

Дэвіз — «Нэўтралітэт выбар Украіны». Сымболіка:

  • распазнавальны знак, які мае выяву ў форме авалу. Усярэдзіне выява — контурная мапа Ўкраіны белага колеру (асноўны колер эмблемы), вакол якое месьцяцца тры блёкі аднолькавага памелу ды розных па колеры (сіні, чырвоны, зялёны). Сіні блёк (Эўрапейскі сьвет) — зьлева, чырвоны (Эўраазіяцкі сьвет) — справа, зялёны (Мусульманські сьвет) — зьнізу. Зьверху выявы паўколам месьціцца назва партыі — партыя дзяржаўнага нэўтралітэту Ўкраіны. У назьве ўсе літары аднолькавыя па памеры й колеры (чорныя);
  • сьцяг — простакутнае палотнішча белага колеру, з суадносінамі шырыні сьцяга да яго даўжыні 2:3. На сьцягу месьціцца выява ў форме авалу, як і ў выпадку з распазнавальным знакам. Адваротны бок сьцяга — люстраны адбітак верхняга боку[7].

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць