Палац нацыяў
Палац Нацыяў (па-француску: Palais des Nations) — комплекс будынкаў, пабудаваны ў пэрыяд паміж 1929 і 1938 рокамі, у парку Арыяна, у Жэнэве, Швайцарыя. Палац Нацыяў выкарыстоўваўся ў якасьці штаб-кватэры Лігі Нацыяў да 1946 року. З 1966 року ў Палацы разьмяшчаецца Эўрапейскае аддзяленьне ААН у Жэнэве — другая найважнейшая рэзыдэнцыя ААН у сьвеце пасьля нью-ёрскай.
Акрамя таго, у Палацы таксама разьмяшчаюцца офісы рэгіянальных аддзяленьняў МАГАТЭ, ЮНЭСКО, ЮНКТАД, УКГП ААН, ЮНІДО, ФАО.
Кожны год у жэнэўскай штаб-кватэры ААН праводзіцца каля 8000 пасяджэньняў, зь якіх каля 600 зьяўляюцца буйнымі канфэрэнцыямі. Штогод адкрытыя залі Палацу наведваюць 100 тысячаў турыстаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПалац нацыяў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |