Падзолісты працэс — глебаўтваральны працэс, што працякае ва ўмовах прамыўнога або часткова прамыўнога воднага рэжыму пад іглічнымі лясамі на некарбанатных мацярынскімх пародах. У выніку адміраньня дрэвавай расьліннасьці штороку на паверхні глебы ўтвораюцца расьлінныя рэшткі невялікай магутнасьці, якія раскладаюцца грыбнай мікрафлёрай з утварэньнем светлаафарбаванай арганічнай кіслаты. Гэтая кіслата руйнуе глебавыя мінэралы і выносіць прадукты разбурэньня ў ніжнюю частку глебавага профілю або за ягоныя межы. Зьверху застаецца толькі аморфны крэмнязём, які па сваім колеры нагадвае попел. Гэты працэс назіраецца толькі пад іглічнымі лясамі з імховым, верасовым або лішайнікавым полагам на водападзельных дзялянках, складзеных бескарбанатнымі пяскамі.

На тэрыторыі Беларусі падзолісты працэс звычайна спалучаецца зь дзярновым, што вядзе да ўтварэньня дзярнова-падзолістых глебаў.