Падатак на даход
Пада́так на дахо́д, падахо́дны падатак — просты падатак, якім абкладаецца сукупны даход грамадзяніна ў грашовым вымярэньні. Часта маецца пэўны неабкладаны падаткам памер даходу, у такім выпадку абкладаецца толькі перавышаючая мінімум сума.
Падатак на даход належыць да прагрэсіўных падаткаў. Яго стаўка звычайна адрозьніваецца ў залежнасьці ад памеру даходу грамадзяніна: чым вышэй даход, тым вышэй стаўка.