Падарожжа на Захад

кітайскі клясычны раман

Падарожжа на Захад — кітайскі раман, апублікаваны ў 16 стагодзьдзі падчас дынастыі Мін і прыпісваецца У Чэн’эню. Ён лічыцца адным з найвялікшых кітайскіх раманаў і, магчыма, самым папулярным літаратурным творам ва Усходняй Азіі. Ён шырока вядомы ў ангельскамоўных краінах дзякуючы скарочанаму перакладу Артура Ўэйлі «Малпа» 1942 году.

Раман уяўляе сабой белетрызаваны аповед пра паломніцтва кітайскага будыйскага манаха Сюаньцзана, які адправіўся ў Індыю ў VII стагодзьдзі нашае эры, каб шукаць і зьбіраць будыйскія пісаньні (сутры). Раман захоўвае агульны абрыс уласнага аповеду Сюаньцзана «Вялікія запісы Тан пра заходнія рэгіёны», але ўпрыгожвае яго элементамі фэнтэзі з народных казак і выдумкамі аўтара. У гісторыі Буда даручае манаху, якога называюць «Тан Саньцзан» або «Трыпітака», адправіцца ў Індыю і дае яму трох абаронцаў, якія згаджаюцца дапамагчы яму, каб загладзіць іх грахі: Сунь Укун («Кароль малпаў»), Чжу Бацзе і Ша Уцзін. Верхам на белым цмокавым кані манах і тры яго абаронцы адпраўляюцца ў мітычную вэрсію Індыі і прасьвятленьня дзякуючы моцы і цноце супрацоўніцтва.